Дуктава, Л. Г. Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы XX—XXI cтст. : [манаграфія] / Л. Г. Дуктава ; [навуковы рэдактар І. В. Саверчанка ; фотаздымкі: Т. Падліпская-Грышаева, М. Бельская-Табагары] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. - Мінск : Беларуская навука, 2026. - 335 с.
У манаграфіі комплексна разгледжана пытанне рэцэпцыі нацыянальных культурных кодаў у беларускім эпасе мяжы ХХ–ХХІ стст., абгрунтоўваецца паняцце «нацыянальны культурны код», разгледжана сістэма культурных кодаў. На шырокім зрэзе эпічных твораў паказана, як адбываецца выспяванне і крышталізацыя кодаў у паэтыцы твора, як кодавы інструментарый дазваляе абазначыць ідэйна-аўтарскую парадыгму мастакоў слова пры адлюстраванні розных аспектаў нацыянальнай ідэнтычнасці. Выдзелены коды, якія маркіруюць Беларусь (коды бусла, зубра, валошкі і інш.), разгледжаны код «кужаль», звязаны з асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту, а таксама код «палеская мадонна», які рэпрэзентуе рысы характару беларускай жанчыны – нястомнай працаўніцы, клапатлівай гаспадыні і ахоўніцы сямі.
Место: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 10, 11, 12, 14, 15, 16, 17