885 гадоў (1142) з часу першага ўспаміну ў Іпацьеўскім летапice аб Гомелі (Гомій, Гомей, Гомін, Гомь, Гомье) як уладанні чарнігаўскага князя Ігара Ольгавіча. |
360 гадоў таму (1667) паводле ўмоў Андрусаўскага перамір'я Гомель вернуты ў склад Рэчы Паспалітай. |
255 гадоў таму (1772) адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Гомель быў далучаны да Расійскай Імперыі. |
250 гадоў таму (1777) у Гомелі заклалі Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, помнік палацава-паркавай архітэктуры 2-й пал. XVIII – сярэдзіны XIX cт.; прынята рашэнне аб будаўніцтве новага павятовага цэнтра на левым беразе ракі Сож – Навабеліцы. |
235 гадоў (1792–1852) з дня нараджэння Грыгаровіча Івана Іванавіча, беларускага праваслаўнага царкоўнага дзеяча, гісторыка, археолага, мовазнаўцы, пісьменніка. У 1820-1829 – протаіерэй, цэнзар пропаведзяў хрысціянскага вучэння Беліцкага духоўнага вучылішча, рэктар Гомельскага павятовага і прыхадскога вучылішча. Вывучаў гісторыю Беларусі, у першую чаргу Гомельшчыны. |
190 гадоў таму (1837) Івану Фёдаравічу Паскевічу-Эрыванскаму ўрадам падаравана астатняя частка Гомеля з навакольнымі землямі. |
130 гадоў (1897) з дня назначэння архітэктарам Гомеля Станіслава Шабунеўскага. |
115 гадоў (1912, Гомель – 1943) з дня нараджэння Бірбраера Яўгена Абрамавіча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза. |
100 гадоў (1927) з пачатку дзейнасці прадпрыемства па перапрацоўцы малака «Мілкавіта». |
95 гадоў (1932) з часу адкрыцця Гомельскай абласной сухотнай бальніцы. |
90 гадоў (1937) з часу адкрыцця Гомельскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. |
80 гадоў (1947) з дня зацвярджэння першага пасляваеннага Генеральнага плана аднаўлення і развіцця Гомеля; з дня адкрыцця аўтобуснага руху; з'яўлення першага таксі. |
70 гадоў (1957) з дня выхаду кнігі С. М. Лебедзева «Гомель: краткий историко-экономический очерк». |
60 гадоў (1967) з часу стварэння Гомельскага абласнога аддзялення ГУ «Саюз пісьменнікаў БССР»; з пачатку дзейнасці Гомельскай абласной філармоніі; з часу заснавання Гомельскім гарадскім Саветам звання «Ганаровы грамадзянін горада Гомеля». |