2 жнiўня - 125 гадоў (1902–1951) з дня нараджэння Барыкіна Емельяна Ігнатавіча, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка партызанскага руху ў Гомельскай вобласці, імём якога названа вуліца ў Гомелі. |
2 жнiўня - 90 гадоў (1937–1997) з дня нараджэння Тамкова Льва, архітэктара, аўтара шэрагу праектаў забудовы Гомеля і вобласці, заслужанага архітэктара Беларусі. |
3 жнiўня - 125 гадоў (1902–1967) з дня нараджэння Кожара Іллі Паўлавіча, савецкага ваеннага дзеяча, арганізатара і кіраўніка камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза. |
8 жнiўня - 110 гадоў (1917) з дня адкрыцця першай дэмакратычнай гарадской думы. |
10 жнiўня - 75 гадоў (1952) з дня нараджэння Дэйча Аляксандра Львовіча (Джад), празаіка, члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», члена Саюза расійскіх пісьменнікаў. |
13 жнiўня - 75 гадоў (1952) з дня нараджэння Ларыёнава Уладзіміра Сямёнавіча, філолага, педагога, журналіста, краязнаўцы. |
19 жнiўня - 80 гадоў (1947, Гомель – 2012) з дня нараджэння Міхальчанкі Аляксандра, архівіста, педагога, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. |
28 жнiўня - 80 гадоў (1947, Гомель) з дня нараджэння Барабанцава Віктара Кірылавіча, жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2001). |
28 жнiўня - 50 гадоў (1977) з дня нараджэння Матвеенкі Андрэя Вячаслававіча, празаіка, краязнаўцы, члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». |
30 жнiўня - 110 гадоў (1917, Гомель – 1942) з дня нараджэння Барадзіна Цімафея Сцяланавіча, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка падпольнай групы на фабрыцы «Палесдрук». Яго імем названа вуліца ў Гомелі. |
30 жнiўня - 60 гадоў (1967) з дня нараджэння Гаўрыловіча Уладзіміра Мікалаевіча, празаіка, публіцыста, драматурга, старшыні Гомельскага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», члена ГА «Беларускі саюз журналістаў», заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання. |