герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Краязнаўчы каляндар 2027


2027 2023 2024 2025 2026
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Лiпень •

15 гадоў таму (2012) на базе тэлерадыёкампаніі «Гомель» пачала вяшчанне новая радыёстанцыя «Гомель плюс».

3 лiпеня - 90 гадоў (1937, Гомель) з дня нараджэння Шамяткова Леаніда Аляксандравіча, вучонага-матэматыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.

12 лiпеня - 40 гадоў (1987, Гомель) з дня нараджэння Гралько Маргарыты, спартсменкі (інваспорт, лёгкая атлетыка), заслужанага майстра спорту Беларусі, двухкратнай чэмпіёнкі і сярэбранага прызёра XXII летніх Дэфлімпійскіх гульняў, сярэбранага і бронзавага прызёру XXIII летніх Дэфлімпійскіх гульняў, мнагакратнага прызёру чэмпіянатаў свету і Еўропы.

14 лiпеня - 100 гадоў (1927, в. Старая Беліца, Гомельскі раён – 2018) з дня нараджэння Штыхава Георгія, вучонага ў галіне археалогіі і гісторыі, даследчыка археалогіі і гісторыі Беларусі VI-XIII стст., гісторыі Полацкай зямлі, вытокаў беларускай народнасці, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі.

20 лiпеня - 95 гадоў (1932, Гомель) з дня нараджэння Мартынюка Леаніда Уладзіміравіча, кінарэжысёра, лаўрэата ўсесаюзных і міжнародных кінафестываляў.

21 лiпеня - 80 гадоў (1947, Гомель) з дня нараджэння Кір'янава Барыса Іванавіча, харавога дырыжора, заслужанага артыста Беларусі.

скачать софт