герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Краязнаўчы каляндар 2026


2026 2022 2023 2024 2025
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Красавiк •

1 красавiка - Ландарскі Роберт Яфімавіч (1936, г. Гомель), жывапісец, аўтар пейзажаў, сюжэтна-тэматычных твораў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

5 красавiка - Гаўрыленка Яўген Міхайлавіч (1951, г. Гомель), спартсмен (лёгкая атлетыка), майстар спорту СССР міжнароднага класа, бронзавы прызёр XXI Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль) – 75 гадоў з дня нараджэння.

13 красавiка - Курашова Святлана Львоўна (1956), беларуская мастачка, Член Беларускага саюза мастакоў – 70 гадоў з дня нараджэння.

23 красавiка - Багамольнікаў Уладзімір Уладзіміравіч (1941, г. Гомель – 1992), вучоны-археолаг, даследчык гісторыі ўсходне-славянскіх летапісных плямён на тэрыторыі Беларусі, граніц рассялення радзімічаў і іх суседзяў – 85 гадоў з дня нараджэння.

26 красавiка - Чарнобыльская аварыя (1986), адна з найбуйнейшых у свеце тэхнагенных катастроф XX ст., медыцынскія, экалагічныя, сацыяльныя і эканамічныя наступствы якой сталі для Беларусі і Гомельшчыны найбольш цяжкімі – 40 гадоў з часу здарэння.

27 красавiка - Башлакоў Міхась (Міхаіл Захаравіч) (1951, пас. Станцыя Церуха, Гомельскі раён, Гомельская вобл.), беларускі паэт – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 красавiка - Гомельскі завод «Гідрапрывад», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. З'яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад ВА «Мінскі трактарны завод» (г. Гомель; прадпрыемства створана на базе цэха завода «Гомсельмаш» 28 красавіка 1961 г.) – 65 гадоў з часу стварэння.

скачать софт