герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Краязнаўчы каляндар 2026


2026 2022 2023 2024 2025
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Сакавiк •

4 сакавiка - Рахленка Валянціна Леанідаўна (1931, г. Гомель – 2013), піяністка, педагог, адна са стваральніц фартэпіяннай школы Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 95 гадоў з дня нараджэння.

5 сакавiка - Фей Пётр Міхайлавіч (1946), Член Беларускага саюза мастакоў, беларускі кераміст – 80 гадоў з дня нараджэння.

8 сакавiка - Падокшын Сямён Аляксандравіч (1931, г. Гомель – 2004), вучоны-філосаф і гісторык-медыявіст, культуролаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 95 гадоў з дня нараджэння.

14 сакавiка - Гомельская радыёстанцыя (1926) – пачатак радыёвяшчання ў горадзе – 100 гадоў з дня адкрыцця.

14 сакавiка - Звінагродскі Барыс Фёдаравіч (1896-1982), жывапісец, тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. З 1925 года жыў у Гомелі; выкладаў малюнак у школах і тэхнікумах, выяўленчых студыях – 130 гадоў з дня нараджэння.

15 сакавiка - Самсонава Аэліта Іванаўна (1926, г. Арол, Расія – 14.02.2025, г. Гомель), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы ветэран абласной ветэранскай арганізацыі – 100 гадоў з дня нараджэння.

21 сакавiка - Пётр Аляксандравіч Румянцаў-Задунайскі ўпершыню згадвае Гомель у лісце да графа П. В. Завадоўскага: «...о поездке в Гомель почти не думаю». Але тым не менш, Петр Аляксандравіч пачынае афармленне папер на валоданне маёнткам (1776) – 250 гадоў таму.

скачать софт