герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Краязнаўчы каляндар 2026


2026 2022 2023 2024 2025
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Люты •

2 лютага - Склязнёў Георгій Міхайлавіч (1911, Гомель – 1937, Іспанія), удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, танкіст. Герой Савецкага Саюза – 115 гадоў з дня нараджэння.

20 лютага - Сямека Ігар Васілевіч (1961, Гомель), беларускі мастак, у 1992-1995 гг. працаваў галоўным мастаком Гомеля, быў кіраўніком праўлення Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (1995-1998) – 65 гадоў з дня нараджэння.

21 лютага - Дайнека Барыс Міхайлавіч (1941, г. Гомель), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), шматразовы чэмпіён БССР і СССР, трэнер – 85 гадоў з дня нараджэння.

23 лютага - Цурбакоў Мікалай Іосіфавіч (1911, г. Гомель – 1984), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння.

23 лютага - Гомельскі абласны музей ваеннай славы, установа, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2010) (г. Гомель, 2006) – 20 гадоў з часу стварэння.

25 лютага - Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта», РУП па здабычы і перапрацоўцы нафты і газу ў складзе канцэрна «Белнафтахім» (г. Гомель, 1966) – 60 гадоў з часу стварэння.

скачать софт