герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Краязнаўчы каляндар 2026


2026 2022 2023 2024 2025
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Снежань •

1 снежня - Дзямчыхін Мікалай Яфімавіч (1956, п. Перавессе, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць), пісьменнік, журналіст, краязнаўца, член Беларускага саюза журналістаў – 70 гадоў з дня нараджэння.

8 снежня - Гомель увайшоў у склад Беларускай ССР (2-е ўзбуйненне БССР). Ліквідацыя Гомельскай губерніі. Стварэнне Гомельскага р-на і Гомельскай акругi з цэнтрам у Гомелі (1926) – 100 гадоў з часу стварэння.

8 снежня - Асіпенка Раіса Васільеўна (1926, г. Гомель), артыстка оперы (мецца-сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 снежня - Гомельскі завод ліцця і нармаляў, ААТ холдынга «Гомсельмаш» (1981) – 45 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.

21 снежня - ААТ «Палесдрук» (г. Гомель; 1921 г.). Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў галіны – 105 гадоў з часу стварэння.

22 снежня - Нячаева Галіна Рыгораўна (1951, г. Ветка), мастацтвазнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, дырэктар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларуских традыцый імя Ф. Р. Шклярава (1988-2018), жыве ў Гомелі – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 снежня - Дзіцячая бібліятэка-філіял № 12 імя С. Маршака (1966) – 60 гадоў з дня адкрыцця.

27 снежня - Рогалеў Аляксандр Фёдаравіч (г. Гомель, 1956), беларускі вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1996), дацэнт (1991), прафесар (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.

29 снежня - Білецкі Мікалай Станіслававіч (сапраўднае імя Язерскі Павел Сямёнавіч) (1896, Расія – 29.03.1919), журналіст, удзельнік барацьбы за ўстанаўленне савецкай ўлады ў Гомелі – 130 гадоў з дня нараджэння.

скачать софт