Гніламёдаў, У. В. Праўда жыве пасярэдзіне : раман / Уладзімір Гніламедаў. - Мінск : Беларуская навука, 2022. - 773, [2] с.
"Раман расказвае пра 1950-я гады, у сярэдзіне якіх пачалася пара так званай адлігі, калі чалавек спакваля вызваляўся ад ідэалагічнай «зашоранасці» і пачынаў адчуваць смеласць думаць па-свойму, глыбей разумець жыццё, рабіць выбар і быць здольным на ўчынак. З гэтым часам супалі судэнцкія і першыя самастойныя гады галоўнага героя рамана Платонава, які перажывае непаўторную пару разнастайных адкрыццяў, пару маладых радасцей і засмучэнняў.
Гэта перыяд інтэнсіўнага фарміравання яго асобы, светапогляду і маральных прынцыпаў і перакананняў. У героя свая жыццёвая сцяжына, свой лёс: інстытут, праца на цаліне, педагагічная практыка, работа ў дзіцячым доме – пра ўсё гэта расказана праўдзіва, займальна і без утойвання.
Твор разлічаны на шырокае кола чытачоў."
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17
Хвалей, Я. І. Пяць бэзавых пялёсткаў шчасця : [зборнік] / Яўген Хвалей. - Мінск : Беларусь, 2022. - 253, [2] с.
У кнізе сабраны творы розных жанраў: раман пра жыцце і творчасць выдатнага мастака-рамантыка ХІХ ст. Валенція Ваньковіча, аповесць, камедыйная п’еса, апавяданні на злабадзенныя жыццевыя тэмы.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиал № 11
Мятліцкі, М. Абярэг : вершы і паэмы / Мікола Мятліцкі. - Мінск : Звязда, 2022. - 589, [1] с.
"Абярэг" – заключная кніга паэтычнай трылогіі (папярэднія – "Бяссмертнік", "Існасць"), прысвечанай гераічнаму лёсу Айчыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва паэта Міколы Мятліцкага. Галоўны аўтарскі клопат – сабраць і захаваць у слове тыя лёсавызначальныя каштоўнасці, на якіх спаконвечна трывала сталююцца чалавечыя свядомасць і годнасць, аберагчы гэты спадчынны скарб у кожным сэрцы ад сусветнага разбуральнага наступу.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 8, 11
Аврутин, А. Ю. Временная вечность : избранные произведения / Анатолий Аврутин. - Минск : Мастацкая лiтаратура, 2022. - 350, [1] с.
В издательстве «Мастацкая літаратура» к 50‑летию творческой деятельности поэта Анатолия Аврутина вышел в свет его сборник «Временная вечность».В книге лучшие стихотворения из 23 сборников, написанных за полвека и изданных в Беларуси, России, Германии, Канаде. Патриотизмом буквально пронизаны строки стихотворений. Так, в одном из них Аврутин приводит производные названий белорусских городов и поселков.Трогательно раскрыта военная тема. Цепляет монолог из неизвестности безымянного солдата, диалог и истории детей, тела которых в годы войны были сожжены в 14 лагерях смерти. В сборнике есть и любовная лирика, и раздел переводов (или переложений, как их удачно называет автор). На русском языке звучат произведения из античной, белорусской, американской, дагестанской, японской поэзии.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 3, 7
Зельскі, А. Г. Менск зачараваны : казкі, паданні і легенды слаўнага места Менскага / А. Г. Зельскі. - Мінск : Беларусь, 2022. - 93, [2] с.
Выданне ўтрымлівае легенды і паданні тысячагадовага Мінска. У ім вы даведаецеся пра загадкі і таямніцы Свіслочча, Змеевай гары, менскага падзямелля, банды "Чорная кошка" і шмат чаго іншага.Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй горада і любіць яго.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17
Шабалин, А. А. Скитания гурманов : непридуманные истории о том, как ссорились Вольдемар Никодимович с Андроном Антоновичем / Анатолий Шабалин. - Минск : Четыре четверти, 2022. - 51, [2] с.. - (Несерьезно о серьезном)
В новой книге Анатолия Шабалина «Скитания гурманов» представлена серия коротких юмористических рассказов о казусных ситуациях, произошедших в зарубежных поездках с мэтром вокала и обычным инженером.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17
Иванов, М. С. Концерт по заявке неизвестного : роман / Максим Иванов. - Минск : Четыре четверти, 2022. - 175, [1] с.
Роман Максима Иванова «Концерт по заявке неизвестного» — это восемнадцать драматических историй из жизни современников автора, родившихся в 1970‑е годы. Дети своего времени, они мечтают, страдают, влюбляются, идут на преступления и прозревают, а читатель вместе с ними ищет ответы на главные вопросы.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17
Цанунін, У. Я. Самі пра сябе : гумарыстычныя вершы / Уладзімір Цанунін. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2022. - 119 с.. - (Несур'ёзна пра сур'ёзнае)
Жыццё чалавека часам напаўняецца непрыемнасцямі, стрэсамі, якія псуюць нервы і пагаршаюць стан здароўя. У такой сітуацыі нават заморскія лекі прыносяць мала карысці. Яшчэ ад прадзедаў усім вядома, што жарт, выпадкова пачуты ранкам, можа ўзняць настрой на цэлы дзень і нават дапаможа справіцца з праблемамі, што здаваліся невырашальнымі. Даўно даказана: смех — стымул жыццядзейнасці, смяяцца трэба і для здароўя. Чытаючы дасціпныя радкі з кнігі Уладзіміра Цануніна «Самі пра сябе», вы ўпэўніцеся ў гэтым.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17
Маслюкова, О. И. Оберег : роман / Ольга Маслюкова. - Минск : Четыре четверти, 2022. - 263 с.. - (Женские судьбы)
В романе "Оберег" белорусской писательницы Ольги Маслюковой судьба главной героини Алисы складывается как в детской игре "Холодно-горячо". Под таким названием произведение было впервые опубликовано небольшим тиражом в 2019 году. Жизнь устроена так, что в ней часто соседствуют радость и горе, любовь и предательство, но черные полосы обязательно сменяются белыми. Роман затрагивает актуальные проблемы современности, увлекает динамичным сюжетом.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17
Дземідовіч, Дз. А. Паміж намі кажучы... : прысвячэнні, пародыі, роздумы / Дзмітрый Дземідовіч. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2022. - 96, [1] с.. - (Несур'ёзна пра сур'ёзнае)
«Паміж намі кажучы…» — кніга вершаў, у якой з лёгкім гумарам гаворыцца пра сур’ёзнае і сур’ёзна пра смешнае. Яна створана па прынцыпу: прысвячэнне пісьменніку і некалькі пародый на яго творы. Назва выдання прадвызначае, што гэта будзе круг людзей добра знаёмых аўтару і, спадзяёмся, беларускім чытачам.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент художественной литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17