Шур, В. В. Радзімазнаўства : з гісторыі беларускіх тапонімаў / В. В. Шур ; [прадмова А. І. Бельскага]. - Мінск : Звязда, 2024. - 189, [2] с.
Размова ў кнізе ідзе пра беларускія асабовыя ўласныя імёны, прозвішчы, тапанімічныя назвы. Аўтар нагадвае, што «у моўнай практыцы кожны з нас нярэдка карыстаецца імі, што «такія адзінкі складаюць значную частку нашага слоўніка, частата іх ужывання досыць высокая». Сапраўды, колькасць анамастычных назваў нават не паддаецца ўліку. Толькі афіцыйных назваў населеных пунктаў у краіне налічваецца каля 30 тысяч адзінак. А яшчэ ж — назвы вуліц, праспектаў, завулкаў, паркаў, стадыёнаў, назвы вадасховішчаў, рэк, азёр. За межамі паселішчаў — крыніцы, гаі, пушчы, палі, астравы, пералескі і інш. Вядома, што ў ваколіцах любой вёскі, хутара, зазначае В. Шур, можна выявіць каля 100-150 урочышчаў, вадаёмаў, узвышшаў, участкаў лесу, асобных дрэў з імёнамі. Паходжанне назваў, імёнаў, вытокі, адкуль яны пайшлі, — усё гэта ў полі зроку даследчыка. Старонкі «Радзімазнаўства...», нягледзячы на навукова-публіцыстычны, а месцамі і навуковы стыль выкладання, чытаюцца літаральна на адным дыханні. Такую захапляльную кнігу здолеў стварыць вучоны, публіцыст, краязнаўца, якія заклапочаны ў захаванні назваў, тапонімаў як часткі беларускай мовы, беларускай нацыянальнай культуры.
Местоположение: ЦГБ (Абонемент отраслевой литературы), филиалы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 17