Нарадзіўся 1 студзеня 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна ў сям’і вясковых настаўнікаў.
Вучыўся ў Ісканскай васьмігадовай школе Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ Рагачоўскага раёна (1966) працаваў у раённых газетах (г. Івацэвічы, г.п. Карма). У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1973). Служыў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй Азіі. З 1980 года жыве і працуе ў Гомелі (карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец», стыліст і спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда», з 1989 па 2005 год — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў). З 1989 года – член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР. Цяпер – член СПБ. Удзельнічаў у рабоце ІХ з’езда Саюза пісьменнікаў СССР (Масква, 1992).
Лаўрэат прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі «Дружба» за лепшы публіцыстычны твор (нарыс «Сонцам хлеб на стале»). Пераможца літаратурнага конкурсу часопіса «Вясёлка» на лепшае апавяданне. П’еса «Стары і дарога» адзначана першай прэміяй на Рэспубліканскім конкурсе ў 1985 годзе. Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя І. Мележа. Прымаў удзел ва ўсесаюзных нарадах драматургаў у Піцундзе, Рузе і Дубултах. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Доўнар-Запольскага і расійскай прэміі імя Баяна. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна.
Першае апавяданне надрукаваў у 1966 годзе (часопіс «Вясёлка»). Выдадзены зборнікі апавяданняў для дзяцей «Хітры Данік» (1975), «Партрэт салдата» (1984), «Вятрак – птушка вольная» (2003), «Незвычайны дыктант» (2004), для дарослых – «Дзень у горадзе» (1985), «Мой рай зямны» (1997), «Тратнік» (2002), «Снукер» (2009), кніга публіцыстыкі «Пахвалі пражыты дзень» (1988), кнігі гумару «Смех на прызбе» (1995), «Карасі на пяску» (1977) і «Крутыя хлопцы» (2001), а таксама зборнікі п’ес «Сівы бусел» (1996), «Непаразуменні» (1997) і «Кто-то ходит за окном...» (2003). Выдаў кнігу нарысаў «Вячыстыя лясы Гомельшчыны» (2005). Аўтар рамана «Дом коммуны» (2005).
Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (1985), «Прыгоды з Канапухіным» (1988), «Лесвіца» (1988), «Кветкі-ягадкі» («Курорт для зяця») (1990), «Усміхаўся месяц белай вішні» (1996), «Шкірдзюкі займаюць абарону» (1996), «Перапалох» (2004), «Нехта ходзіць за акном...» (2006), «Бліндаж» (2009), «Пераправа на Казанціп» (2009), «Веласіпед» (2010); п’ес-казак «Два мяхі цукерак» (2005), «Вушасцік» (2006), «Дзе жыве Некукарэка» (2007), «Аднойчы спякотным летам» (2008), «Непаслухмяная запалка» (2008), «Новыя прыгоды непаслухмянай запалкі» (2009); радыёп’ес «Стары і дарога» (1995) і «Ігнатаў рубеж» (2006); тэлеп’ес «Добрае стаўленне да сабакі» (1996) і «Следчы экперымент» (1999).
Пераклаў на беларускую мову п’есы «Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай (пастаўлена ў 1989), С. Злотнікава «Сцэны каля фантана» (1990) і казку Л. Усцінава «Старамодныя цуды» (2003). Усе гэтыя п’есы пастаўлены ў НАДТ імя Я. Коласа.
Спектаклі па п’есах В. Ткачова ставілі рэжысёры Аляксандр Дольнікаў, Генадзій Піменаў, Валерый Бартосік, Павел Іваноў, Вячаслаў Грушаў, Уладзімір Караткевіч, Аляксандр Калюноў, Аляксей Сількевіч, Генадзій Варонін, Грыгорый Баравік, Багдан Арлоўскі, Юрый Лізінгевіч, Іван Базан.
Член Саюза тэатральных дзеячаў (2006). Запомніўся і як вядучы аўтарскай тэлеперадачы «На прызбе з Васілём».
Укладальнік і рэдактар шматлікіх калектыўных літаратурна-мастацкіх зборнікаў.
Асобныя творы перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, туркменскую, удмурцкую і марыйскую мовы.
Асобныя апавяданні ўключаны ў чытанкі для вучняў малодшых класаў. Драматычныя творы В. Ткачова вывучаюцца на філалагічных факультэтах універсітэтаў краіны.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Беларусі (2007).
Творчасць Васіля Ткачова прыкметна вылучаецца добрым веданнем жыцця, жывой і вобразнай мовай, любоўю і павагай да людзей, пра якіх ён піша.
У Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі створана экспазіцыя, дзе шырока і ўсебакова прадстаўлена жыццё і творчасць пісьменніка-земляка, яна ўключае ў сябе кнігі з аўтографамі, тэатральныя афішы, у тым ліку і з прэм’ерных спектакляў, праграмкі, пісьмы, фотакарткі, некаторыя асабістыя рэчы і іншыя матэрыялы.
Текст дарственной надписи:
Галине Федоровне и Сергею Павловичу с благодарностью и пожеланием счастья в нашей непростой жизни!
Текст дарственной надписи:
Кожнычытач - сам саберэжысёр. Буддцерэжысёрамі!
Текст дарственной надписи:
Дзень у горадзе - першая мая дарослаякніга, таму буду удзячныўсімхторазгарнеяе!
Текст дарственной надписи:
Шаноўным чытачам бібліятэкі імя Герцэна – з пажаданнем дабрабыту!
Текст дарственной надписи:
Тамары Іванаўне – каб часцей усміхалася!
Текст дарственной надписи:
На шчасце!
Текст дарственной надписи:
4-ой бибиіотеке
Текст дарственной надписи:
Чітателям
Текст дарственной надписи:
Роднай бібліятэцы імяА.І.Герцэна – ад чыстага сэрца! Жадаю супрацоўнікам і чытачам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах! Шчыра. г.Гомель.
Текст дарственной надписи:
Маленькім чытачам бібліятэкі імя Герцэна — з пажаданнем любіць і далей родную мову!
Текст дарственной надписи:
Шчасця зямнога – многа=многа! Подпіс. 22.10.2019г.
Текст дарственной надписи:
З нагоды стагадовага юбілею бібліятэкі імя Герцэна – віншую новай кнігай! Яна, спадзяюся, будзе добрым падарункаммбібліятэкарам! Са Святам!26.2.19г. Подпіс.
Текст дарственной надписи:
Маё жыццё – у жыццёвінках. На ўсё добрае.
Текст дарственной надписи:
Са святам, святыя гаспадыні бібліятэкі! 10.9.20 /Подпіс/