герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Проект "Музей автографа"

Старчанка Мікола (Мікалай Паўлавіч)

Старчанка Мікола (Мікалай Паўлавіч); (28.08.1938, в. Алешня Рагачоўскага раёна – 18.02.2019, Гомель) - беларускі пісьменнік, паэт, журналіст.

Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2000).

Старчанка Мікалай Паўлавіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Балатнянскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1975).

Пачынаў працаваць літаратурным работнікам Рагачоўскай раённай газеты «Камунар» (1971). З 1979 да 1999 года (да выхаду на пенсію), на працягу 20 гадоў, працаваў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі абласной газеты “Гомельская праўда”.

Пісаць вершы пачаў рана. Свой першы твор надрукаваў у рагачоўскай раённай газеце “Камунар” у 1957 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Зямное прыцягненне» (1996), «Водгук сэрца» (1997), «Чароўная восень» (2002), «Крынічны звон» (2012), «Зямля продкаў» (2014), аповесці «Хлеб з лебядою» (2003).

Творы М. Старчанкі друкаваліся ў часопісах “Полымя”, “Вожык”, рэспубліканскіх газетах “Літаратура і Мастацтва”, “Чырвоная змена”, “Культура”, “Белорусская ніва”, а таксама ў абласным літаратурным альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.

У 1996 годзе, дзякуючы падтрымцы генеральнага дырэктара льноаб’яднання Васіля Іванавіча Яцэвіча, выйшаў першы зборнік вершаў і паэм “Зямное прыцягненне”. Сам жа Старчанка не хаваў ад чытача, што значную ролю ў яго паэтычным успрыняцці адыграла знаёмства з беларускімі паэтамі Уладзімірам Карызнам, Казімірам Камейшам, Анатолем Сербантовічам... Чытачам спадабаліся творы мясцовага аўтара, пра гэта сведчылі лісты ў яго адрас, водгукі прыходзілі ў перыядычныя выданні. “Гомельская праўда” ў артыкуле “Мяне радуе жыццё” вызначае крэда паэта:

Не шукай у маіх вершах
Мудрагелістых ты слоў
І сюжэтаў найвастрэйшых,
Непрадказаных хадоў.
Гавару пра хлеб і сонца,
Пра сябе і небыццё,
І пра тое, як бясконца
Мяне радуе жыццё...

Мікола Старчанка выходзіў пераможцам конкурса “Гомельскай праўды” на прыз пісьменніка Івана Мележа. Лаўрэат прэміі былога рэдактара газеты “Гомельская праўда” Івана Матыля. З’яўляецца прызёрам конкурсаў газет “Советская Белоруссия” і “Сельская жизнь”.

Апошнія гады Мікола Старчанка цяжка хварэў, але не пакідаў пісаць. Ён звяртаўся да апісання прыроды, яго хвалявалі і праблемы сучаснага жыцця з яго паўсядзённымі клопатамі.

Текст дарственной надписи:

«Ад сэрца… /Подпіс/»

Вид документа:
Книга
Год:
Библиографическое описание:
Старчанка, Мікалай Паўлавіч Водгук сэрца : вершы, пародыі, фельетоны, паэма / Мікола Старчанка. - Мазыр, 1997
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

«Каб не ведаць гора… /Пордпіс/»

Вид документа:
книга
Год:
Библиографическое описание:
Старчанка, М. П. Хлеб з лебядой [Тэкст] : аповесць / Мікола Старчанка. - Речица : Титул, 2003. - 142с.
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.
скачать софт